Гісторыя Аксаны

Гісторыя Аксаны

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

У Беларусі ўзнікае нямала сітуацый, калі дзяржаўная сістэма не прадугледжвае падтрымку, якая забяспечвае чалавеку выйсце з крызіснай сітуацыі на якасны ўзровень жыцця.

Калі чалавек апынаецца ў тупіковай сітуацыі, на дапамогу прыходзяць грамадскія арганізацыі і спагадлівыя людзі.

"Я нарадзілася здаровай. У сем гадоў па незразумелых прычынах у мяне паднялася тэмпература і пасля хваробы я перастала хадзіць. З часам лекары на ногі паставілі, але таго здароўя ўжо не вярнулі. З гадамі я слабну больш і больш.

Мне пашанцавала з сям'ёй, для мяне мае бацькі самыя лепшыя бацькі ў свеце!

Тата мне казаў пра маму: "Тваю маму я не аддаў бы ні каму". Для таты я і мама былі сэнсам жыцця. Толькі калі мне было 28 гадоў, таты не стала - у яго здарыўся інсульт.

Мы з мамай засталіся адны і жылі, як у тумане. Не рэальна, здавалася, існаваць ўдваіх. Бо да таго часу фізічна за сабой я ўжо даглядаць не магла (не магла нават самастойна перавярнуцца ноччу), мама была маімі рукамі і нагамі.

Мая мара была стаць праграмістам, таму што я магу толькі націскаць на клавішы і думаць. Таму мы з мамай купілі мне кампутар, і я стала вывучаць стварэнне сайтаў, Web- дызайн.

Гады два таму я бачыла па тэлевізары праграму (наш нацыянальны беларускі канал), дзе мужчына, работнік інтэрната, звяртаўся да сваякоў людзей, якія не могуць за сабой даглядаць. Ён прасіў: "Не аддавайце ляжачых сваякоў да нас, таму што яны жывуць у нас год, паўтара. У нас няма неабходнага персаналу для надгляду за ляжачымі людзьмі".

Я разумела, што, калі траплю ў інтэрнат, мяне пакладуць і крычы, не крычы ні хто не падыдзе. Гэта так страшна. Вельмі балюча ляжаць у адным становішчы без магчымасці павярнуцца - гэта катаванне, як у канцлагеры. Захочаш у прыбіральню - твае цяжкасці.

Адзін самотны мужчына, знаёмы нашай сям'і, трапіў у інтэрнат і маліў сваіх сваякоў: "Забярыце мяне з гэтай бойні".

Увогуле, я разумела, што інтэрнат для мяне - гэта смерць.

Мы з мамай, без таты, пражылі 13 гадоў. 16 снежня 2016 года мамы не стала.

Я заўсёды баялася гэтага моманту. Гэта мяжа да і пасля, дзе ніколі не будзе таго, што было ...

Калі мамы не стала, мне дапамагалі мае і мамчыны сяброўкі. Са мной начавалі, забяспечвалі мне догляд. Але так бясконца працягвацца не магло. У мамчыных сябровак ўзрост і слабое здароўе, а ўсе мае сяброўкі працуюць, у іх свае сямейныя клопаты.

І тады я стала стукаць ва ўсе дзверы: пісала ў інтэрнэце, тэлефанавала, распавядала сваю сітуацыю і прасіла аб дапамозе.

Гэта быў мой апошні шанец застацца на волі і жыць!

За паўгода пасля смерці мамы я пазнаёмілася з вялікай колькасцю выдатных людзей - адгукнуліся спецыялісты і валанцёры з розных грамадскіх арганізацый: Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», СБОО «Геном», «ОФІС па правах людзей з інваліднасцю», «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас». Я іх ніколі не ведала, яны мяне. Я думала, што такое бывае толькі ў фільмах.

Цяпер у мяне ёсць праца, любімая - я займаюся абслугоўваннем сайтаў. Працую ў выдатным калектыве, з таленавітымі супрацоўнікамі. Праходжу працоўную рэабілітацыю.

У мяне ёсць бясплатная сядзелка і сацыяльны работнік ад сацабароны - гэта заслуга юрыстаў. Мне сабралі грошы на электрычны пад'ёмнік, каб спрасціць фізічны догляд. Мне дапамагаюць ствараць умовы для паўнавартаснага жыцця.

У мяне яшчэ ёсць праблемы, але я жыву ў сваёй кватэры, займаюся любімай справай, мяне атачаюць выдатныя людзі!

 

Хачу сказаць Вялікі дзякуй Вам усім!"
Чэр 05, 2019
У канцы мая Алесь Сапега наведаў Радыё Беларусь і распавёў аб плануемых мерапрыемствах Аб'яднання беларусаў у Швейцарыі і аб дзейнасці Фонду Марыі Магдалены Радзівіл.
Чэр 28, 2018
8 ліпеня споўніцца 157 год з дня народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл. З гэтай нагоды ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), дзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, пройдзе святочная імша.
Сак 21, 2019
25 сакавіка 2019 года – 101 год са дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Актыўную падтрымку створаннай ў 1918 годзе БНР аказвала Марыя Магдалена Радзівіл.
Чэр 16, 2019
29 чэрвеня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы адбудзецца святочны вечар, прысвечаны дню народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня).
Жні 22, 2018
Ва ўрочышы Курапаты – знакавым месцы, вядомым ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. – пры наяўнасці групы колькасцю ад 5-6 чалавек АРТ ...

Please publish modules in offcanvas position.