Сваячасовая дапамога спецыялістаў
Падтрымка грамадзян і сем'яў, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуаціі
У Беларусі заканадаўча прадугледжаны шырокі спектр сацыяльных прававых гарантый і створана сістэма дзяржаўных устаноў (сацыяльных, адукацыйных, медыцынскіх і інш.), дзейнасць якіх накіравана на аказанне паслуг розным катэгорыям сем'яў і грамадзян. Аднак, шматлікія сем'і і грамадзяне, якія апынуліся ў крызісных сітуацыях, не валодаюць поўнай інфармацыяй аб сваіх правах і механізмах іх рэалізацыі. Спецыялісты дзяржаўных устаноў выконваюць функцыі строга ў рамках сваёй сферы – аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай абароны – і дзейнічаюць пераважна па заяўным, а не выяўляльным прынцыпе.
Адсутнічае служба, якая каардынуе працу ўсіх ведамстваў у кожным канкрэтным выпадку з мэтай эфектыўнага пераадолення людзьмі крызісных сітуацый.
У рамках праекта «Выхад» спецыялісты Установы «Лёс і надзея» праз арганізацыю сацыяльна-прававога суправаджэння дапамагаюць сем'ям з непаўнагадовымі дзецьмі ў пераадоленні крызісных сітуацый.
Мэты:
Садзейнічанне сем'ям, якія знаходзяцца ў крызісных сітуацыях, у рэалізацыі дзяржаўных прававых гарантый, павышэнні бацькоўскай кампетэнцыі. Прафілактыка сацыяльнага сіроцтва і абарона правоў дзяцей на пражыванне ў сям'і.
Задачы:
- Выяўленне сем'яў з непаўналетнімі дзецьмі, якія апынуліся ў складаных жыццёвых сітуацыях, ацэнка патрэбаў.
- Арганізацыя для сем'яў сацыяльна-прававога суправаджэння з прадастаўленнем комплекснай падтрымкі – сацыяльнай, прававой, псіхалагічнай, адукацыйнай, матэрыяльнай – і садзейнічанне ў нармалізацыі жыццядзейнасці.
- Інфармаванне сем'яў і грамадзян аб дзяржаўных прававых гарантыях ў сацыяльнай сферы