Праект «CHRONOSPHERE»

Віртуальнае адраджэнне

Адраджэнне ў віртуальным фармаце помнікаў архітектуры Беларусі

Мэта: стварэнне віртуальных 3D-аб'ектаў на мапе ў дапоўненай рэальнасці.

Наша гісторыя часта не шкадуе культурную спадчыну, якая ствараецца стагоддзямі. Гарады падалі і зноў падымаліся, нешта губляючы, нешта знаходзячы. Адрадзіцца ў камені зноў – доля далёка не кожнага будынка, шанец на новае жыццё невялікі. Праект дазваляе не даць згубіцца памяці мінулага і даць ёй другое жыццё ў новым увасабленні. З дапамогай сучасных тэхналогій візуалізацыі аб'ектаў каманда праекта аднаўляе і пераносіць у дапоўненую рэальнасць аблічча старых гарадоў. З'яўляецца магчымасць наведаць месцы, дзе адраджаецца страчаная архітэктура. Дадатак «CHRONOSPHERE» дазваляе адлюстраваць віртуальны аб'ект пры наведванні месца яго знаходжання ў яго натуральную велічыню. Гэтак жа можна разгледзець паменшаную копію аб'екта на любой паверхні пры дотыку яго значкі на мапе.

Тэхнічныя патрабаванні:

Прылады - iPhone SE, iPhone 6s, iPhone 6s Plus, iPhone 7, iPhone 7 Plus, iPad Pro (9.7, 10.5 і 12.9 дзюйма), iPad (2017).

Аперацыйная сістэма - iOS 11.

Please publish modules in offcanvas position.