25 сакавіка 2019 года – 101 год са дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Актыўную падтрымку створаннай ў 1918 годзе БНР аказвала Марыя Магдалена Радзівіл.
Магдалена Радзівіл іграла паважную ролю ў беларускім палітычным жыцці і была шчырай прыхільніцай стварэння БНР. Яе дом ў Менску і маёнтак у Кухцічах былі ўлюбёнымі месцам зборак беларускіх дзеячаў, дзьверы ейнага дома ніколі не зачыняліся для беларусаў.
Княгіня была ў прыяцельскіх зносінах з Раманам Скірмунтам. Яе наведвалі такія дзеячы, як Эдвард Вайніловіч, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандр Уласаў, Вацлаў Ластоўскі, Іван і Антон Луцкевічы. Усім ім яна давала маральную падтрымку і грашовую дапамогу.
Дом Магдалены Радзівіл на Захар’еўскай вуліцы ў Менску з’яўляўся месцам збору беларускага актыву ў 1917–1918 гг. Гэта была пара вялікіх пераменаў i спадзяваньняў, якія ўвасобіліся для беларусаў у акце абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 г. Княгіня трымалася ў цэнтры падзеяў таго часу, яе запаветнай марай было бачыць свае ўладанні квітнеючымі ў складзе вольнай дэмакратычнай незалежнай Беларусі. У 1918 г. Магдалена абвясціла сябе грамадзянкай БНР.
Марыя Магдалена Радзівіл шчодра фінансавала беларускае нацыянальнае адраджэнне, з’яўлялася патрыёткай, але ў канцы 2018 года была вымушана не па сваёй волі пакінуць краіну. На выгнанні Магдалена Радзівіл таксама не забывалася аб беларусах. З Нямеччыны і Швейцарыі яна слала дапамогу беларускім студэнтам і падтрымлівала беларускія арганізацыі ў Вільні. Калі наспеў час для народа ўтварыць армію, каб абараняць нядаўна абвешчаную незалежнасць свайго краю, княгіня Радзівіл на ўласны кошт ахвяравала азброенне для некалькі аддзелаў.
У сьпісе нацыянальна сьвядомых i дзейных беларусаў Усходняй Беларусі справядліва згадваецца i прозьвішча Марыі Магдалены Радзівіл.
25 сакавіка 2018 года, у 100-годдзе са дня абвяшчэння БНР, створаны Фонд Марыі Магдалены Радзівіл, дзейнасць якога скіраваная на працяг спраў дабрачыннасці, развіццё беларускай культуры і асветы, захаванне беларускай культурна-гістарычнай спадчыны.