Выбітная беларуская асоба - Марыя Магдалена Радзівіл
Вернасць радзіме, мецэнацтва ў развіцці беларускасці і дабрачынных справах
Графіня Марыя Магдалена Янаўна Завіша (Марыя Магдалена Янаўна-Крыштафаўна-Самуэлеўна-Казіміраўна Завіша-Кезгайла) нарадзілася 26 чэрвеня (8 ліпеня па новаму стылю) 1861 г. у Варшаве (Расійская імперыя) у сям'і графа Яна Тадэвушавіча Завішы (1822–1887) ад яго жонкі-полькі – графіні Марыі Квілецкай. Завішы адносіліся ў XVII–XVIII стст. да магнатэрыі Вялікага Княства Літоўскага, займаючы высокія (у тым ліку сентарскія) пасады ў Менскім ваяводстве і іншых рэгіёнах, а таксама пры двары польскага караля і вялікага князя літоўскага.
Марыя была хрышчана ў каталіцтва з імем «Марыя Магдалена».
27 красавіка 1882 г. графіня Марыя Магдалена Завіша ў Варшаве ўзяла шлюб з польскім графам Людвікам Юзафам Красінскім (1833–1895). Мела адну дачку – графіню Марыю Людвіку Красінскую (1883–1958).
У 1895 па сьмерці мужа выехала ў Заходнюю Эўропу. У 1906 другі раз выйшла замуж за князя Вацлава Мікалая Радзівіла (1879–1914).
Марыя Магдалена Радзівіл шмат ахвяравала на царкву і ахову здароўя. Яе намаганнямі былі адчынены шпіталі, беларускія школы у Кухцічах, Уздзе, Каменіцы; пабудавана галіна Лібава-Роменскай чыгункі. Другім боркам яе дабрачыннай дзейнасці стала фундацыя беларускага друку. Магдалена далучылася да дзейнасці ў Санкт-Пецярбургу першай афіцыйнай беларускай выдавекай суполкі “Загляне сонца і ў наша ваконца” (1906-1914), аказвала суполцы фінансавую дапамогу.
Значныя сродкі Магдалена Радзівіл ахвяравала Беларускаму выдавецкаму таварыству ў Вільні, за яе грошы былі надрукаваны першыя кнігі класікаў беларускай літаратуры. Спансіравала першую беларускую газету “Наша ніва” і каталіцкую газету “Bielarus”.
У 1917 г. Марыя Радзівіл ахвяравала дыяментавае калье на заснаванне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме, грошы ад продажы якога былі перададзеныя ва ўласнасць беларускім айцам-марыянам у Друі.
Пасля заняцця Менска бальшавіцкімі войскамі Магдалена выехала ў Варшаву. У 1919 спрабавала вярнуцца ў Менск, але атрымала адмову новых уладаў.
У 1922 годзе Марыя Магдалена перабралася ў Лiтву. Пасялiлася ў Коўна. Лiтоўскi ўрад у знак удзячнасцi за дабрачынную i фундатарскую дзейнасць узнагародзiў нашу зямлячку ордэнам “Вялiкi крыж Гедымiна”. Пазней з Коўна Магдалена пераехала ў Крулявец, а ў 1930 годзе пакінула Польшчу і пераехала ў нямецкі горад Бадэсберг-над-Рэйнам, што ў Германiю.
Пасля таго, як у пачатку 30-х гадоў Баварыю ахапiў фашысцкi рух ў 1932 годзе Марыя Магдалена перабралася ў Швейцарыю (Фрыбург). Вырашыла пакiнуць свет i пайсцi ў манастыр, спыніўшы свой выбар на кляштары дамiнiканак з горада Фрыбург, вядомым жорскасцю свайго статуту. Аднак i за мурамi кляштара не перастала займацца дабрачыннасцю. Працягвала фiнансаваць беларускiя арганiзацыi, якiя знаходзiлiся ў Польшчы. У 1935 годзе на свае грошы пабудавала ў Варшаве две школы для яўрэйскiх дзяцей.
Апошнія 13 год свайго жыцця Марыя Магдалена правяла ў Швайцарыі, памерла ў 1945 годзе ў горадзе Фрыбур, дзе яе і пахавалі.
У цяперашні час нашчадкі Магдалены вырашылі, што было б правільным перапахаваць яе прах у Беларусі, бо паводле словаў Мацея Радзівіла, воля самой Магдалены была каб яе пахавалі ў Менску.
У ліпені 2017 года прах Магдалены Радзівіл быў вернуты ў Менск і перададзены касцёлу святых Сымона і Алены, побач з якім жыла княгіня.
Месцам апошняга спачынку Марыі Магдалены Радзівіл стане касцёл Святой Тройцы на Залатой Горцы (касцёл Святога Роха).