Таямнічасць і гонар

Годнае вяртанне імя Марыі Магдалены Радзівіл у беларускую гісторыю

“Магдалена Красінская не вызначалася прыгажосцю. Мела доўгі нос і была, як кажуць, паўвекавухай… Казалі, што пашлюбілася з Радзівілам не з кахання, а назло нейкай варшаўскай паўарыстакратцы, якая яго захапала для сваёй дачкі. Гэтыя варшаўскія інтрыгі неўзабаве асабліва адбіліся на лёсах “польскай” кар’еры Мікалая Радзівіла… Магдалена так узяла да сэрца афронт, выказаны мужу, што з зацятай полькі стала зацятай беларускай…”  – Міхаіл Паўлікоўскі

 

“Магдалена Радзівіл быля сярэдняга ўзросту. Яе фігура была поўная павагі і нават маестату. Нават у старасці захавала вялікую прыгажосць, з клясічным прафілям, шэрымі вачамі і белымі валасамі. Яна любіла падарожнічаць і чытаць, але найлепш ёй падабалася вязаньне каронак, у чым выказвала нямала мастацкага таленту”. – Гай Пікарда (Піхура).

“Праз колькі хвілін я стаяла перад невялічкай сухенькай бабулькай. Праз чорную маркізетавую блузку без якога б ні было станіка, прасвечваў касцісты гарсэт. Нядбайна зачасаныя валасы шэрымі ад сівізны касмыкамі рассыпаліся ў розныя бакі. Доўгі з гарбінкай нос і вочы… Шэра-вадзяністыя вочы дапытліва ўпіліся ў мяне”. – Паўліна Мядзёлка.

“Мы увидели седую, худенькую, маленькую старушку, скромно одетую, держащую на коленях собачку». – Іна (Міхаліна) Буйло.

В.Хурсік: “У гісторыі Беларусі не было і наўрад ці будзе другі чалавек, які б паклаў на алтар асветніцтва столькі ўласных сродкаў, колькі ахвяраваля іх Магдалена Радзівіл. Пералічыць іх немагчыма: любая лічба будзе недакладнай… Імя яе павінна быць упісана залатымі літарамі ў гісторыю нашай краіны”.

А.Надсан: “…Апошнім часам беларусам вернутыя імёны шматлікіх выдатных постацяў з іхняй гісторыі. Было б справядліва, каб сярод гэтых постацяў знайшлося месца для княгіні Магдалены Радзівіл”.

Please publish modules in offcanvas position.