Дзень народзінаў Магдалены Радзівіл

Дзень народзінаў Магдалены Радзівіл

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

8 ліпеня споўніцца 157 год з дня народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл. З гэтай нагоды ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), дзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, пройдзе святочная імша.

Адрас: пр-т Незалежнасці, 44-А

Пачатак: 13.00

Магдалена Радзівіл – адна з самых вядомых мецэнатаў у гісторыі беларускай культуры. Магдалена плаціла стыпендыю беларускім студэнтам у Пецярбургу, фінансавала беларускія школы, выданне газеты «Наша Ніва», зборнік вершаў Максіма Багдановіча, першыя кнігі Якуба Коласа, Канстанцыі Буйло і іншыя выданні гуртка «Загляне сонца і ў наша ваконца». У 1918 году падтрымала стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, пасля прыходу да ўлады бальшавікоў з'ехала ў Варшаву. У 1932 годзе пераехала ў Фрыбург (Швейцарыя). Там яна і памерла ў 1945 годзе і была пахавана разам з дачкой і блізкай сяброўкай. 

У ліпені 2017 года Аляксандр Сапега, прэзідэнт фонда Марыі Магдалены Радзівіл, прывёз прах княгіні ў Беларусь. 17 лютага 2018 года адбылося перазахаванне праха Марыі ў Мінску, як таго жадала яна сама. 

 

Чэр 05, 2019
У канцы мая Алесь Сапега наведаў Радыё Беларусь і распавёў аб плануемых мерапрыемствах Аб'яднання беларусаў у Швейцарыі і аб дзейнасці Фонду Марыі Магдалены Радзівіл.
Чэр 28, 2018
8 ліпеня споўніцца 157 год з дня народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл. З гэтай нагоды ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), дзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, пройдзе святочная імша.
Сак 21, 2019
25 сакавіка 2019 года – 101 год са дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Актыўную падтрымку створаннай ў 1918 годзе БНР аказвала Марыя Магдалена Радзівіл.
Чэр 16, 2019
29 чэрвеня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы адбудзецца святочны вечар, прысвечаны дню народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня).
Жні 22, 2018
Ва ўрочышы Курапаты – знакавым месцы, вядомым ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. – пры наяўнасці групы колькасцю ад 5-6 чалавек АРТ ...

Please publish modules in offcanvas position.