Партнёрства

Мы разам

З 2017 года ініцыятыўная група Фонду супрацоўнічае з беларускай Установай па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», дзейнасць якой накіравана на аказанне дапамогі сем'ям і грамадзянам, якія маюць патрэбу ў пераадоленні або папярэджанні складанай жыццёвай сітуацыі.

Фонд аказвае матэрыяльную і кансультацыйную дапамогу камандзе Установы ў сацыяльнай дзейнасці.

Разам з Сацыяльна-культурнай ўстановай развіцця беларускай мовы і культуры «Мова Нанова» фонд арганізуе і праводзіць мерапрыемствы па развіццю і папулярызацыі беларускай мовы.

Фонд і «Беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі» супрацоўнічаюць у галіне адукацыі, культуры і сумесна рэалізуюць праграммы, скіраваныя на развіццё культурнага дыялогу паміж Швейцарскай Канфедэрацыяй і Рэспублікай Беларусь.

Please publish modules in offcanvas position.