Радыё Беларусь: аб дзейнасці фонда Марыі Магдалены Радзівіл

Радыё Беларусь: аб дзейнасці фонда Марыі Магдалены Радзівіл

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

Прэзідэнт фонду Алесь Сапега 14 лістапада 2018 года наведаў Радыё Беларусь, дзе пагутарыў з вядучай Таццянай Гаргалык. Пра гісторыю стварэння фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл, пра праекты, якія ўжо рэалізуюцца фондам і пра сумесныя з беларускай дыяспарай ў Швейцарыі мерапрыемсты знаёмцеся праз праслухоўванне аўдыязапісу гэтага інтэрв'ю.

Таццяна Гаргалык. Вітаю, Алесь! Рада чарговай сустрэчы ў студыі Радыё Беларусь і ёсць добрая нагода: літэральна нядаўна ў Залатурне ў Швейцарыі адбыліся беларускія “Дзяды” (па беларускай традыцыі ўшаноўвалі памяць продкаў), і знакавае месца – каля помніка Тадэвушу Касцюшку.  Вось, распавядзіце, калі ласка, пра гэтую падзею.

Алесь Сапега. Добры дзень! Так, традыцыйна беларуская дыяспара ў Швейцарыі адзначае беларускія “Дзяды” і ў гэтым годзе было вырашана правесці “Дзяды” у Залатурне, у тым месцы, дзе жыў і памёр Тадэвуш Касцюшка, наш беларускі герой, якому мы ў мінулым годзе ўсталявалі і адкрылі помнік, дзе ўпершыню (і можа быць ва ўсёй Еўропе Заходняй) паўстала шыльда па-беларуску.

У мінулым годзе мы адзначалі “Дзяды” у Берне і прысвяцілі гэты дзень Ганне Тумаркінай, якая таксама была родам з Беларусі і ў дзяцінстве пераехала ў Швейцарыю. З’яўлялася першым філосафам-жанчынай ва ўсёй Еўропе, што ў тыя гады бало вельмі незвычайна. І гэта быў першы выпадак, калі жанчыне надалі гэты акадэмічны статус – жанчына-філосаф. Гэта было ў мінулым годзе, а вось у гэтым годзе мы сабраліся, каб адсвяткаваць “Дзяды” ўжо ў Залатурне каля помніка Касцюшку. 

Таццяна Гаргалык. Вось помнік Касцюшку, стаў ён тым месцам прыцягнення турыстаў, месцам прыцягнення беларускай грамады ў Швейцарыі? За гэты год часта бывалі там? Што адбывалася, магчыма яшчэ нейкія знакавыя падзеі? 

Алесь Сапега. Ну, статыстыку мы не вядзем.

Таццяна Гаргалык. Па ўражаннях.

Алесь Сапега. На працягу года я заўважаў, што ў ФБ з’яўляліся здымкі беларусаў, турыстаў, якія прыязжалі ў Швейцарыю. Асабліва езділі ў Залатурн, каб наведаць гэты помнік. І таксама на “Дзяды”, нашы беларусы, якія прыйшлі на гэта мерапрыемства, адзначалі, што “там ка мне таксама прыехалі беларусы ў госці, сёння яны не паспяваюць, але сказалі, што абавязкова яны жадаюць прыехаць і паглядзець на гэты помнік”. То бок, я думаю, тэндэнцыя ідзе, я бачыў гэта праз фэйсбук, праз здымкі і чуў таксама каментары ад беларусаў, якія кажуць, што зацікаўленнасць ідзе, што людзі ведаюць гэтае месца і жадаюць паглядзець, так што ж гэта за помнік і дзе ж гэта месца. 

Таццяна Гаргалык. Ну, і сёлета быў адкрыты першы помнік у Беларусі Тадэвушу Касцюшку. Гэта праекты, якія нейкім чынам былі разам амаль што ажыцяўлены? 

Алесь Сапега. Гэта быў шлейф, другі помнік выцякае з першага праекта. Не я кіраваў ім, а проста дапамагаў у гэтым праекце. Але, дзякуючы намаганням таго, што мы адкрылі помнік ў Швейцарыі, з’явіўся і першы помнік у Беларусі Тадэвушу Касцюшку. Есць у Беларусі бюсты, ёсць дошкі, але гэта сапраўды першы помнік у Беларусі. Гэта значна, і я спадзяюся, працэс ужо не спынны і такія праекты будуць толькі павялічвацца. 

Таццяна Гаргалык. Вось, калі казаць пра беларускія месцы ў Швейцарыі, то была магіла Марыі Магдалены Радзівіл. Зараз яна перазахаваная ў Беларусі, таксама дзякуючы Вашым намаганням. Што яшчэ можа стаць такім месцам прыцягнення беларускай суполкі, беларускай грамады ў Швейцарыі? Ці магчыма асобы, пра якіх таксама можна гаварыць у кантэксце нашых дзьвух  культур? 

Алесь Сапега. Ну, сусветна вядомых, альбо важных асоб, якія ў Беларусі былі, у Швейцарыі не так багата, насамрэч. Гэта не Польшча, не Францыя і не Англія, куды наша інтэлігенцыя заўсёды пераязжала, але ёсць яшчэ ў Адлисвиле польскі замак, дзе вельмі шмат беларускіх рэчаў, нават  слуцкія паясы. На паясах напісана “Слуцк”, праўда там вісіць таблічка, што гэта польскія паясы. Я думаю, зараз тэндэнцыя ідзе ў гэты бок, калі мы толькі пашыраем гэтую турыстычную карту, мы толькі стартанулі і нас чакае яшчэ сур’ёзная праца. 

Таццяна Гаргалык. У працяг тых падзей, якія звязаныя з імем Марыі Магдалены Радзівіл – ёсць яшчэ цікавы праект па аднаўленні спадчыны, якая належыла Марыі Магдалене. 

Алесь Сапега. Перадусім трэба сказаць, што пасля пахавання Марыі Магдалены Радзівіл у Менску, было прынята рашэнне адкрыць фонд імя Марыі Магдалены Радзівіл у Швейцарыі, што ўжо зроблена і фонд ўжо дзейнічае і ўжо дапамагае розным арганізацыям і асбобам.

Таццяна Гаргалык. У якім накірунку? Калі гэта было на этапе  абмеркавання, то гаворка шла, пра культурныя праекты, пра падтрымку моладзі таленавітай. 

Алесь Сапега. Так і ёсць. Гэта і культурныя праекты, і дапамога ў развіцці беларускай мовы ў Беларусі, гэта і літаратурныя праекты, гэта таксама прыватныя ініцыатывы. Накірунак фонда сфармуліраваны так, каб гэта таксама адпавядала той дзейнасці Марыі Магдалены Радзівіл, 100 год таму. Яшчэ не прайшло і года, як мы адкрылі гэты фонд і я думаю, што эффектыўнасць будзе толькі павялічвацца. Але зараз ўжо трэба адзначыць, што ёсць вынікі. А па-другое, трэба адзначыць, што цягам гэтага года ўжо вядуцца перамовы аб перадачы маёнтка ў Кухцічах у маё ўладанне, дзеля дальнейшай рэстаўрацыі, захавання гэтых гістарычных будынкаў. Зараз ідзе гутарка пра Кальвінскі Збор і флігелі.

Таццяна Гаргалык. Калі гаварыць пра гэты маёнтак, які яго лёс? Колькі слоў менавіта пра гэтую мясцовасць, пар сам гэты палац. 

Алесь Сапега. Сам гэты аб’ект, гэты маёнтак знаходзіцца на тэрыторыі каледжа. На жаль, згублена гэтая атмасфера маёнтка. Гэтыя будынкі знаходзяцца і разам з паркам, і там ёсць возера. Ад таго, што будынкі знаходзяцца на тэрыторыі каледжа згублена гэтая асабістасць маёнтка. І калі казаць пра сам стан будынкаў, канешне, праўдзіва, без усялякай цэнзуры трэба адзначыць, што яшчэ пару год і яны разваляцца. І трэба ратаваць гэтыя будынкі і рабіць, як мінімум, кансервацыю. 

Таццяна Гаргалык. І якога году, да якога перыяду да якого архітэктурнага стылю адносяцца гэтыя будынкі? 

Алесь Сапега.  Калі казаць пра Кальвінскі Збор, то гэта 16 стагоддзе, яго пабудавалі ў 1560 годзе, “плюс”, “мінус” 10 год, бо крыніцы розныя. Але гэта 16 стагоддзе, калі рэфармацыя набірала хаду, і калі пачалася вайна каталікоў з пратэстантамі, рэфарматарамі. Сцены там таўшчэнныя і, зразумела, што яны яшчэ стаяць, але і дах патрабуе рамонту, і вежы, якія стаяць па баках гэтага збору. Яны патрабуюць неадкладнай дапамогі, антыаварыйных прац.

Таццяна Гаргалык. Ці ўзгадваюцца ў кантэксце нейкіх важных гістарычных падзей гэтыя мясціны? 

Алесь Сапега.  У канцы 16 стагоддзя там пражываў Сымон Будны. Як раз там ён і напісаў свой Катэхізіс. Таксама мне вядома, што вялася карэспандэнцыя, ліставанне з швейцарскімі рэфарматарамі наконт гэтага. І рэфарматары Швейцарыі падтрымлівалі яго дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, і напісанне Катэхізіса. Безумоўна гэта для нас важны гістрычны аб’ект і нам зараз важна яго захаваць. 

Таццяна Гаргалык. А як да гэтай ідэі паставіліся нашчадкі роду Радзівілаў? Ці была з імі нейкая гутарка? Што яны кажуць? 

Алесь Сапега.  Яны зараз стрыманна выказваюцца. Але, па-першае, яны былі вельмі ў захапленні, што ўжо працуе фонд імя Марыі Магдалены Радзівіл, і яны падтрымалі саму ідэю ўзнаўлення гэтага маёнтка. Мы з імі таксама размаўлялі вусна, аб тым, каб выкапаць з гэтага фундамента, з гэтага бетону Мікалая Радзівіла, які там пахаваны, у гэтым Кальвінскім зборы. Гісторыя гэтая вельмі трагічная, таму што, калі прыйшлі туды саветы і яны вырашылі паставіць там мясцовую дызельную электрастанцыю, яна разрабавалі гэтую труну, у якой ляжаў Мікалай Радзівіл, і раскідалі ягоныя косткі па двару. І калі ўжо жыхары пачалі спрачацца са старшынёй вёскі, то тады ўжо ўзялі вядро, сабралі косткі, закінулі ў гэтую яму, забетаніравалі, а наверх паставілі дызельную электрастанцыю. І дагэтуль ён там ляжыць. Вялася перамова з Радзівіламі, ці не супраць яны, калі мы зробім эксгумацыю Мікалая Радзівіла дзеля перазахавання яго зноўку, верагодна, у гэтым жа самым зборы, як гэта належыць. Дастаць яго з гэтага бетону і зноў пакласці яго ў труну. 

 

Радыё Беларусь

Чэр 05, 2019
У канцы мая Алесь Сапега наведаў Радыё Беларусь і распавёў аб плануемых мерапрыемствах Аб'яднання беларусаў у Швейцарыі і аб дзейнасці Фонду Марыі Магдалены Радзівіл.
Чэр 28, 2018
8 ліпеня споўніцца 157 год з дня народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл. З гэтай нагоды ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), дзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, пройдзе святочная імша.
Сак 21, 2019
25 сакавіка 2019 года – 101 год са дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Актыўную падтрымку створаннай ў 1918 годзе БНР аказвала Марыя Магдалена Радзівіл.
Чэр 16, 2019
29 чэрвеня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы адбудзецца святочны вечар, прысвечаны дню народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня).
Жні 22, 2018
Ва ўрочышы Курапаты – знакавым месцы, вядомым ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. – пры наяўнасці групы колькасцю ад 5-6 чалавек АРТ ...

Please publish modules in offcanvas position.