Нашчадак аб Марыі Магдалене Радзівіл

Нашчадак аб Марыі Магдалене Радзівіл

Рэйтынг: 5 / 5

Зорка актыўнаЗорка актыўнаЗорка актыўнаЗорка актыўнаЗорка актыўна
 

Вытрымкі з размовы Алеся Сапегі, прэзідэнта Фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл, і прынца Абедзьвюх Сыцылій Антоніё дэ Бурбона, прапраўнука Марыі Магдалены Радзівіл.

 

Лістапад 2016 года.

 

А.С. Сёлета Матэй Радзівіл наведаў Беларусь, дзе ў інтэрв'ю ён распавёў пра жаданне нашчадкаў Марыі Людзвігі аб пераносе парэштак Марыі Магдалены Радзівіл у Беларусь.

А.Б. Ну добра, калі яе нашчадкі гэтага хочуць, тады чаму не.

 

А.С. Але ж Вы таксама чалец сям'і. Што Вы думаеце пра гэта? Ці згодны Вы?

А.Б. Так. Але я вельмі далёкі нашчадак. Не прамы. Трэба памятаць і пра Радзівілаў, і пра Красінскіх, Чартарыйскіх. Але я не заўсёды згодзен з тым, што парэшткі людзей трэба пераносіць.

 

А.С. Але ж Вы таксама прамы нашчадак... прапраўнук.

А.Б. Збольшага я думаю, што гэтая ідэя не кепская.

 

А.С. У выпадку, калі Марыя Магдалена Радзівіл будзе перанесена ў Беларусь, тады і ейная дачка Марыя Людзвіга трапіць у Беларусь?

А.Б. Мабыць. Я не ведаю ўсіх дамоваў з Фрыбургам. Ці там яна назаўсёды будзе павінна ляжаць, ці, напрыклад, праз 25–50 гадоў можна парэшткі пераносіць, як гэта было ў Францыі.

 

А.С. Тады выглядае так, што Вы не чулі нічога пра гэтае інтэрв'ю і з Вамі ніхто пра гэта не размаўляў? Ці павінны яны Вас таксама спытаць?

А.Б. Не, не ведаў. Я таксама не ведаю, ці ведаюць Радзівілы маю адрэсу альбо што я ўвогуле існую ў свеце...

 

А.С. Па словах Матэя Радзівіла: няма ніякіх нашчадкаў у Швэйцарыі... Можа, ён проста пра Вас не ведае?

А.Б. Ну, па-першае, у нас ёсць кантакт па лініі Чартарыйскіх, але па лініі Радзівілаў ці Сапегаў кантакт у нас слабы, бо падчас Другой сусветнай шмат людзей памерла... і нашыя пакаленні менш знаёмыя паміж сабою. Адзінае, што мая матуля рабіла, дык гэта тое, што мы плацілі сяброўскія ўзносы ў сямейную арганізацыю. Таму раней мы атрымлівалі нейкую інфармацыю па нашым родзе. Але тое, што хтосьці з Сапегаў і гэтак далей ажаніўся, ці збіраецца ажаніцца мы зусім не ведаем.

 

А.С. Што б Вы сказалі, калі б Вас у Беларусь запрасіў афіцыйны бок? Вы паехалі б? Ці гэта ўжо не рэальна?

А.Б. Тое, што стаіць альбо ідзе, не зможа стаяць. Не забывайцеся, што мне ў студзені будзе 88 гадоў. Я цяпер больш належу нябёсам, чым зямлі. Я неяк, праўда, лятаў у Лондан да сваёй дачкі, але выключна пры суправаджэнні. Мая жонка таксама ў кепскім стане. Я не магу яе надоўга пакідаць. Аднойчы, вяртаючыся з Жэневы, я знайшоў сваю жонку на падлозе. Яна павалілася і не змагла самастойна падняцца.

 

А.С. Марыя Магдалена Радзівіл павінна была ўцякаць у Польшчу, пасля ў Літву і Нямеччыну. Калі прыйшлі фашысты, яна ўцякла ў Швэйцарыю?

А.Б. Так, сапраўды. У Швэйцарыі яна жыла ў пансіянаце, гэты будынак захаваўся, але я не ўпэўнены, што пансіянат яшчэ існуе.

 

Фота Марыі Магдалены Радзівіл і прынца БурбонаА.С. У мінулым годзе Вы даслалі нам чатыры старыя і невядомыя свету здымкі Марыі.

А.Б. Так. Яны былі зробленыя ці то ў Польшчы, ці ўжо ў Швэйцарыі.

 

А.С. Ці ёсць магчымасць атрымаць ад Вас здымкі з лепшай якасцю?

А.Б. Складана сказаць. На сёння гэта балючае пытанне, бо ўсе здымкі захаваліся ў кепскім стане. У мінулым годзе я праглядаў свае альбомы з 1947–1948 гадоў. Усе здымкі карычневыя, нягледзячы на тое, што камера была не кепскай. Больш за ўсё мне падабаюцца фотаапараты фірмы Фуджы. Я і цяпер карыстаюся гэтай фірмай.

 

А.С. Можа, ёсць магчымасць аддаць старыя здымкі ў лабараторыю?

А.Б. Аднойчы я спрабаваў гэта зрабіць. Пайшоў да фатографа ў Лазане. На жаль ён не дапамог, тады я спрабаваў адаслаць негатывы ў Берн, але там не знайшлося патрэбнай апаратуры. Пасля большасць негатываў засвяціліся і сталі празрыстымі. Шкада… Раней рабілі карціны, малюнкі, якія захоўваюцца лепш.

 

А.С. Але Вы кажаце пра негатывы, а я меў на ўвазе здымкі, якія ёсць. Іх можна адкапіяваць і перапрацаваць. Ці гэта магчыма?

А.Б. Можа, і магчыма.

 

А.С. У Беларусі шмат хто пісаў пра яе навуковыя працы. На жаль, захавалася зусім мала матэрыялу. Можа, калі гэта паспрабаваць зрабіць, то гэта было б для Беларусі гістарычным скарбам, гістарычнай каштоўнасцю.

А.Б. На жаль, здымкі не ў лепшым стане. Трэба сказаць, што я часам раней дасылаў здымкі сваім дзецям і гэтак далей і ў мяне засталіся толькі копіі.

 

А.С. Можа, у Вас захавалася ліставанне паміж Магдаленай і дзеячамі беларускай культуры, можа паміж Людзвігай і Магдаленай?

А.Б. Шмат лістоў было згублена падчас Другой сусветнай, таму матэрыялу зусім мала.

 

А.С. На якіх мовах Вы размаўляеце?

А.Б. Польскай, нямецкай, італьянскай, іспанскай, ангельскай, партугальскай, французскай мовах.

 

А.С. Калі Вы сустрэлі сваю прапрабабулю, на якой мове яна з Вамі размаўляла?

А.Б. Па-французску! Французская таксама была інтэрнацыянальнай мовай перад і пасля вайны. Нямецкая мова лічылася больш навуковай мовай. Шмат прафесараў размаўлялі па-нямецку.

 

Чэр 05, 2019
У канцы мая Алесь Сапега наведаў Радыё Беларусь і распавёў аб плануемых мерапрыемствах Аб'яднання беларусаў у Швейцарыі і аб дзейнасці Фонду Марыі Магдалены Радзівіл.
Чэр 28, 2018
8 ліпеня споўніцца 157 год з дня народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл. З гэтай нагоды ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), дзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, пройдзе святочная імша.
Сак 21, 2019
25 сакавіка 2019 года – 101 год са дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Актыўную падтрымку створаннай ў 1918 годзе БНР аказвала Марыя Магдалена Радзівіл.
Чэр 16, 2019
29 чэрвеня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы адбудзецца святочны вечар, прысвечаны дню народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня).
Жні 22, 2018
Ва ўрочышы Курапаты – знакавым месцы, вядомым ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. – пры наяўнасці групы колькасцю ад 5-6 чалавек АРТ ...

Please publish modules in offcanvas position.