2 красавіка – Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі пра аўтызм. З гэтай нагоды ў Мінску пры арганізацыйнай падтрымцы Фонда Марыі Магдалены Радзівіл плануецца правядзенне дабрачынных творчых мерапрыемстваў для дзяцей і дарослых з асаблівасцямі развіцця.
2 красавіка 2019 года Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» сумесна з Бібліятэкай № 21 г. Мінска праводзяць дабрачынны майстар-клас па фларыстыцы для сем'яў, якія выхоўваюць асаблівых дзетак.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Слабадская, 63, Бібліятэка № 21.
Час: з 16.00 да 19.00.
Паводле статыстыкі на сёння 1 з 80 дзяцей мае розныя асаблівасці з аўтыстычнага спектру. Аднак, дзеці з дыягназам ці без – гэта, перш за ўсё, дзеці. Яны маюць патрэбу ва ўвазе, клопаце, грамадскай падтрымцы і стварэнні ўмоў для развіцця сваіх здольнасцяў. Таму ў гэты дзень мы прапануем мерапрыемства, падчас якога дзеці і іх сем'і змогуць заняцца творчасцю і завесці новых сяброў.
Майстар-клас па цукерачнай фларыстыцы «Кветкі-кампліменты» праводзіць Козенцова Вікторыя, шматдзетная мама, якая выхоўвае дзіця з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Да ўдзела ў майстар-класе запрашаюцца ўсе жадаючыя правесці час за займальным творчым заняткам, у канцы якога ўдзельнікаў чакае салодкі стол.
Удзел у мерапрыемстве па папярэдняй рэгістрацыі:
+375 29 773-85-82 Наталля Шэх, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ўстановы «Лёс і надзея».
3 красавіка 2019 года плануецца правядзенне творчага майстар-класа і арганізацыя салодкага стала для людей, якія жывуць у псіханеўралагічным інтэрнаце (Мінск).