25 сакавіка 2019 года – 101 год са дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Актыўную падтрымку створаннай ў 1918 годзе БНР аказвала Марыя Магдалена Радзівіл.
25 сакавіка 2019 года – 101 год са дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Актыўную падтрымку створаннай ў 1918 годзе БНР аказвала Марыя Магдалена Радзівіл.
Фонд Марыі Магдалены Радзівіл аказвае падтрымку арганізацыям, якія праводзяць сацыяльна важныя мерапрыемсты. У Мінску 9 лютага 2019 года ў Victoria Olimp Hotel адбудзецца дабрачынны Модны праект Kids Fashion Zone, які прымеркаваны да дзвюх асаблівых дат – Сусветнага дня барацьбы супраць раку – 4 лютага і Міжнароднага дня дзяцей, хворых на рак – 15 лютага.
Дарагія сябры!
Віншуем вас з Калядамі і Новым годам!
Жадаем, каб вы заўсёды былі акружаны цеплынёй і любоўю сваіх блізкіх, павагай сяброў, а выдатны настрой і душэўны ўздым заўсёды суправаджалі ваша жыццё!
Прэзідэнт фонду Алесь Сапега 14 лістапада 2018 года наведаў Радыё Беларусь, дзе пагутарыў з вядучай Таццянай Гаргалык. Пра гісторыю стварэння фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл, пра праекты, якія ўжо рэалізуюцца фондам і пра сумесныя з беларускай дыяспарай ў Швейцарыі мерапрыемсты знаёмцеся праз праслухоўванне аўдыязапісу гэтага інтэрв'ю.
Ва ўрочышы Курапаты – знакавым месцы, вядомым ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. – пры наяўнасці групы колькасцю ад 5-6 чалавек АРТ вандроўня і Віртуальны музей савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі арганізуюць бясплатныя экскурсіі. Чарговая экскурсія адбудзецца ў нядзелю 26 жніўня а 14-й гадзіне.
«АРТ Вандроўня», вандроўніцкае аддзяленне «АРТ Сядзіба» (Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока») у партнёрстве з Установай па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» арганізуюць 14 ліпеня 2018 года інклюзіўную аўтарскую вандроўку «Мінскае кола дабрачыннасці», прысвечаную дню народзінаў беларускай мецэнаткі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня 1861г.), а таксама іншым беларускім дабрачынцам.