Мінскае кола дабрачыннасці

Мінскае кола дабрачыннасці

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

«АРТ Вандроўня», вандроўніцкае аддзяленне «АРТ Сядзіба» (Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока») у партнёрстве з Установай па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» арганізуюць 14 ліпеня 2018 года інклюзіўную аўтарскую вандроўку «Мінскае кола дабрачыннасці», прысвечаную дню народзінаў беларускай мецэнаткі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня 1861г.), а таксама іншым беларускім дабрачынцам.

Аўтарскую вандроўку з серыі «Мінскае кола» па шляхецкіх сядзібах Міншчыны традыцыйна правядзе гісторык і экскурсавод Павал Каралёў, які цягам вандроўкі распавядзе пра дабрачыннасць мінскай шляхты ў 19 – пач.20 ст.

Павал Каралёў пазнаёміць удзельнікаў з асобамі вядомых мецэнатаў: менскага гарадскога галавы Караля Чапскага і яго бацькі, вядомага калекцыянера Эмерыка Чапскага з нагоды яго 190-годдзя, вядомага медыка і навукоўцы Якуба Наркевіча-Ёдкі да яго 170-годдзя, а таксама грамадскай і культурніцкай дзяячкі Магдалены Радзівіл з Завішаў.

Маршрут вандроўкі: Мінск – Прылукі – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман – Мінск.

Дабрачыннай гэтая вандроўка будзе не толькі гістарычна: удзел у гэтай найцікавейшай экскурсіі дасць магчымасць бясплатна далучыцца да вандроўкі людзям з інваліднасцю і сем’ям з дзецьмі з інваліднасцю.

У праграме экскурсіі:

  • Прылукі - палацава-паркавы і гаспадарчы комплекс Ашторпаў-Чапскіх з рамантычным неагатычным палацам 19 ст.
  • Станькава - палацава-паркавы комплекс рода Чапскіх 19 ст., цудоўна адноўленая Мікалаеўская царква 19 ст.
  • Узда - драўляны касцёл Узвіжання Святога Крыжа пач. 19 ст. і унікальная пірамідальная ўсыпальніца Завішаў.
  • Кухцічы - кальвінскі збор 16 ст. і сядзіба Завішаў.
  • Наднёман - сябдзіба Якуба Наркевіча-Ёдка (дзе была створана першая мецералагічная станцыя).

Кошт вандроўкі: 35 бел. руб., заўсёднікам і групам вандроўнікаў ад 4-х чалавек пры папярэдняй аплаце - 32 бел. руб.

Запіс на вандроўку ды ўся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах:

 + 375-44-538-62-83 

 + 375-25-545-84-30 (viber), 

а таксама праз е-майл:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Чэр 05, 2019
У канцы мая Алесь Сапега наведаў Радыё Беларусь і распавёў аб плануемых мерапрыемствах Аб'яднання беларусаў у Швейцарыі і аб дзейнасці Фонду Марыі Магдалены Радзівіл.
Чэр 28, 2018
8 ліпеня споўніцца 157 год з дня народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл. З гэтай нагоды ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), дзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, пройдзе святочная імша.
Сак 21, 2019
25 сакавіка 2019 года – 101 год са дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Актыўную падтрымку створаннай ў 1918 годзе БНР аказвала Марыя Магдалена Радзівіл.
Чэр 16, 2019
29 чэрвеня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы адбудзецца святочны вечар, прысвечаны дню народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня).
Жні 22, 2018
Ва ўрочышы Курапаты – знакавым месцы, вядомым ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. – пры наяўнасці групы колькасцю ад 5-6 чалавек АРТ ...

Please publish modules in offcanvas position.