Vale! Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл!

Vale! Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл!

Рэйтынг: 5 / 5

Зорка актыўнаЗорка актыўнаЗорка актыўнаЗорка актыўнаЗорка актыўна
 

7 ліпеня на месцы былой сядзібы Жорнаўка ў в. Дубрава Асіповіцкага р-на чарговы раз прайшло штогадовае свята, прысвечанае Магдалене Радзівіл – буйной дзяячцы і мецэнатцы беларускага руху пачатку ХХ ст.

Свята ладзілася намаганнямі Музея гісторыі беларускай літаратуры, Асіповіцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, Лапіцкага с/савета, Асіповіцкага аддзела культуры, сям'і Хурсікаў ды іншых беларускіх патрыётаў.

Музей гісторыі беларускай літаратуры зладзіў выставу «Мы ёсць народам!» да 100 годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Адбылася прэзентацыя кніжкі Віктара Хурсіка «Vale! Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл!».

Віктар Хурсік: «З палякамі ў Магдалены Радзівіл не склалася. Яе пазіцыя цвёрдай і паслядоўнай беларусізацыі ўспрымалася шляхтай адмоўна. Беларускамоўныя школкі, беларускамоўны касцёл, беларускамоўная прэса – гэта было за межамі рэчаіснасці, якая год за годам усё больш паказвала на выхад палякаў са складу Расіі. Польскамоўным беларускім сялянам-аднадворцам мроіўся рай у складзе вольнай Польшчы. У гэтых умовах прызнанне княгіні ў сваёй беларускасці і жаданне «абеларусіць» іншых гучала выклікам. Газеты бэсцілі Магдалену, у 1919 годзе палякі адкрыта папярэдзілі аб магчымых небяспечных для яе наступствах. Неўзабаве княгіня была моцна збіта і, асцерагаючыся за сваё жыццё, выехала з Варшавы ў Кёнігсберг. За 26 апошніх гадоў яна больш ніколі не вярталася ў Польшчу...».

Свята атрымалася сапраўды беларускім і народным – некалькі соцень мясцовых і прыезджых дабраліся ў в.Жорнаўку, каб добрым словам, спевамі, вершамі засведчыць сваю павагу памяці нашай годнай зямлячцы.

 

Чэр 05, 2019
У канцы мая Алесь Сапега наведаў Радыё Беларусь і распавёў аб плануемых мерапрыемствах Аб'яднання беларусаў у Швейцарыі і аб дзейнасці Фонду Марыі Магдалены Радзівіл.
Чэр 28, 2018
8 ліпеня споўніцца 157 год з дня народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл. З гэтай нагоды ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), дзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, пройдзе святочная імша.
Сак 21, 2019
25 сакавіка 2019 года – 101 год са дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Актыўную падтрымку створаннай ў 1918 годзе БНР аказвала Марыя Магдалена Радзівіл.
Чэр 16, 2019
29 чэрвеня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы адбудзецца святочны вечар, прысвечаны дню народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня).
Жні 22, 2018
Ва ўрочышы Курапаты – знакавым месцы, вядомым ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. – пры наяўнасці групы колькасцю ад 5-6 чалавек АРТ ...

Please publish modules in offcanvas position.